На этой странице анализируются те данные, которые Алесь сделал общедоступными. Сейчас найдена такая информация о Алесе Разанаў. Возможно, когда-нибудь он расскажет про себя немного больше.
Список друзей скрыт пользователем в настройках приватности профиля.
9 лет 11 месяцев 17 дней назад
Беларускі пісьменнік і перакладчык, паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм., Я працаваў настаўнікам у вясковай школе. З 1972 г. я прафесійна займаюся літаратурнай дзейнасцю: працую ў рэдакцыі газеты "Літаратура і мастацтва", выдавецтве "Мастацкая літаратура", часопісе "Крыніца", Скарынаўскім цэнтры.З'яўляюся аўтарам кніг "Назаўжды" (1974), "Каардынаты быцця" (1976), "Шлях – 360" (1981), "Вастрыё стралы" (1988), "У горадзе валадарыць Рагвалод" (1992), "Паляванне ў райскай даліне", "Рэчаіснасць" (1998), "Танец з вужакамі" (1999, выбранае). Многа перакладаю з нямецкай, англійскай, польскай, чэшскай, балгарскай, латышскай, грузінскай і іншых моў свету.
У канцы 60-х гадоў быў выключаны з Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта за тое, што патрабаваў беларусiзацыi галоўнай навучальнай установы дзяржавы. З'яўляюся ганаровым доктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Гэта званне я атрымаў "за выбітны ўнёсак у развіццё беларускай мовы і культуры і плённае спрыянне міжкультурнаму дыялогу".
"Я пасярэдзіне — валочыцца ланцуг, як напамінак, што цяпер я вольны"
"І ўсё менш ува мне мяне, i ўсё больш
бязмежжа."