Информация о группе

Бібліятэка імя Ул. Караткевіча (Віцебск) фото
  • VK ссылка: club166435700
  • Тип сообщества: открытое

Участники (50)

Бібліятэка імя Ул. Караткевіча (Віцебск)

Описание: Бібліятэка заснавана ў снежні 1977, адкрыта для чытачоў 27 красавіка 1978 года. Бібліятэка з’яўляецца філіялам ДУ “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска”, з 1994 года носіць імя славутага беларускага пісьменніка Ул. Караткевіча. З 2000 года бібліятэка працуе па мэтавай праграме “Нам засталася спадчына”, з 2008 года - у статусе цэнтра краязнаўства. Бібліятэка праводзіць актыўную выхаваўчую работу сярод дзяцей і падлеткаў ў розных накірунках, але асаблівая ўвага надаецца прапагандзе матэрыялаў па краязнаўству. Да паслуг карыстальнікаў фонд краязнаўчай літаратуры, электронны рэсурс “Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць”, краязнаўчая картатэка.
Запрашаем вас прыняць удзел у шматлікіх акцыях, конкурсах і цікавых мерапрыемствах, а таксама стаць членам гуртка “Бусляня”, які аб’ядноўвае ўсіх, хто сябруе з прыродай і любіць наш родны край.

Бібліятэка працуе:
Аўторак - пятніца: 9.00 - 19.00
Субота, нядзеля: 10.00 - 18.00.
Выхадны дзень - панядзелак.
Санітарны дзень - першы аўторак месяца.

Тэлефон: 37-02-77