Информация о группе

Нацыянальная бібліятэка Беларусі фото
  • VK ссылка:club58780576
  • Тип сообщества: открытое

Участники (2860)

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Описание: Запрашаем Вас наведаць Нацыянальную бібліятэку Беларусі - галоўную і самую вялікую бібліятэку краіны!

У нас можна пазнаёміцца з унікальнымі рукапісамі, убачыць кнігі з аўтографамі знакамітасцяў і кніжкі-малюткі памерам 5х5 мм. у нашым Музеі кнігі, паслухаць музыку з сапраўдных вінілавых пласцінак, наведаць выставы і разнастайныя мерапрыемствы, прайсці з экскурсіяй па будынку бібліятэкі і ўбачыць Мінск з вышыні птушынага палёту, падняўшыся на панарамным ліфце на аглядную пляцоўку, і нават пайграць на піяніна!

Мы прапануем Вам правесці час за кнігай у нашых чытальных залах, на канапе і ў зручных крэслах, скарыстацца бясплатным Wi-Fi і паслугамі нашых кафэ, арганізаваць групавую працу ў каворкінг-прасторы.

Калі ў вас ёсць пытанні аб бібліятэцы, вы заўсёды можаце задаць іх у паведамленнях групы або ў тэму абмеркаванняў “Спытай бібліятэкара”.