Информация

На этой странице анализируются те данные, которые Людмила сделала общедоступными. Сейчас найдена такая информация о Людмиле Дицевич. Возможно, когда-нибудь она расскажет про себя немного больше.

Людмила Дицевич фото со страницы ВКонтакте

Людмила Дицевич

Была онлайн 29 августа 2024 в 13:49:07

Анализ профиля ВКонтакте (VK)

Число подписчиков: 146

  • VK ссылка:id265670841
  • О себе:Пра сябе Я нарадзілася 04.11.1953 года ў вёсцы Погіры Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўніка Мікалая Міхайлавіча Дзіцэвіча. Маці – Юлія Бенедыктаўна (у дзявоцтве Дзядовіч) — працавала ў калгасе. У сям’і было шасцёра дзяцей, аднак першыя трое – Яніна, Міхаіл і Мікалай – памерлі ў малым узросце. Маю двух братоў: старэйшы, Рычард, у былым заатэхнік, цяпер прыватны прадпрымальнік, жыве на радзіме, на Дзятлаўшчыне, у в. Раклевічы; сярэдні, Барыс, паляўніцтвазнаўца, дацэнт Іркуцкай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1968 года жыве ў Сібіры, у Іркуцку. Закончыла Дзятлаўскую СШ № 2 (1971), філфак БДУ (1976), аспірантуру Інстытута літаратуры АН Працавала намеснікам дырэктара гімназіі № 5 г. Мінска (1991-1995) Працавала старшым выкладчыкам Беларускага камерцыйнага ўніверсітэта кіравання (1995-1997), старшым выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры (1997-2008). Працавала па сумяшчальніцтве ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Жаночым інстытуце “Энвіла”, ТАА “Прапілеі”, Інстытуце сучасных ведаў, Мінскім інстытуце кіравання. Займалася рэдагаваннем сцэнараў на тэлеканале “Лад”, напісаннем сцэнараў па культуры мовы, удзельнічала ў здымках тэлеперадач па моўных і культурніцкіх пытаннях. Займалася выкладаннем беларускай мовы і літаратуры, методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры, культуры беларускай мовы, рыторыкі, спецкурсаў “Тэхналогія публічнага выступу”, “Асновы аратарскага майстэрства”, кіравала педагагічнай практыкай студэнтаў 1–5-х курсаў. Займаюся метадычнай і навуковай працай, маю каля 20 публікацый навуковага характару, прымаю ўдзел у навуковых канферэнцыях у нашай краіне, а таксама за яе межамі. У коле навуковых інтарэсаў знаходзіцца гісторыя беларускай мовы, сучасны яе стан, а таксама пытанні псіхолага-педагагічнай і выхаваўчай работы. Займаюся публіцыстыкай, надрукавала каля 70 артыкулаў у газетах "Наша слова", "ЛіМ", "Новы час", часопісе “Вышэйшая школа” і іншых навукова-папулярных і асветніцкіх выданнях. З’яўлялася сябрам Рэдакцыйнай калегіі газеты “Наша слова”. З кастрычніка 2008 года працавала начальнікам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Займалася ўкараненнем інавацыйных тэхналогій у сістэму ідэалагічнай і выхаваўчай работы. Праект ў сааўтарстве з прарэктарам БДТУ А.Р.Гараноўскім “Школа асобаснага росту ”ШАР”—тэхналогія фарміравання суб’ектнай пазіцыі студэнтаў» на ХІІІ рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту ў 2010 годзе быў уганараваны Дыпломам І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Артыкул пра Школу “ШАР” надрукаваны ў часопісе “Вышэйшая школа” №3 2010 г. У 2011 годзе атрымала другую адукацыю ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы па спецыяльнасці “Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі”. З сакавіка 2013 года працую ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце педагогам-псіхолагам. Займаюся ажыццяўленнем праекта “Студэнцкі псіхалагічны тэатр мініяцюр Школы асобаснага росту “ШАР”.
  • День рождения:4.11.1953 (70 лет)
  • Сейчас живёт в:Беларусь, Минск
  • Родной город:д. Погири Гродненская обл. Дятловский район

Друзья

Дата регистрации ВКонтакте

Страница VK была создана 17 августа 2014 года

10 лет 11 дней назад

Интересы и хобби

  • Деятельность:

    Трымаю цесныя сувязі са сродкамі масавай інфармацыі, асаблівыя адносіны склаліся з калектывам радыё “Сталіца”, на старонках якога за 2009-2013 гады адбылося 62 інтэрв’ю з супрацоўнікамі і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Займаюся актыўнай грамадскай працай, з’яўлялася першым намеснікам старшыні ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”, намеснікам старшыні Таварыства “Беларусь—Ірландыя”, працую ў ГА “Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння “Сакавік” з 1993 года, займалася гуманітарнай дзейнасцю і аздараўленнем дзяцей за мяжой. Выязджала з групамі беларускіх дзяцей у Італію, Англію, Уэльс і Ірландыю. На працягу многіх гадоў працавала з ірландскай арганізацыяй Kilbeggan Friends of Belarus з горада Кілбэгэн графства Вестміт па праекце аздараўлення беларускіх дзяцей: дзяцей-інвалідаў, сірот з розных школ-інтэрнатаў, а таксама са звычайных сем’яў. У 2006 годзе апублікавала дакументальна-публіцыстычную кнігу ” Беларуска-ірландскі дзённік” (107 стар.), у якой паказала сістэму аздараўлення беларускіх дзяцей у Ірландыі, адлюстравала палітычныя, эканамічныя, культурніцкія аспекты ірландскага і беларускага жыцця, намалявала партрэты дваццаці чатырох ірландскіх апякунскіх сем’яў, якія на працягу многіх гадоў пасля чарнобыльскай трагедыі двойчы ў год запрашаюць беларускіх дзяцей на аздараўленне. Валодаю беларускай, рускай, англійскай мовамі; польскай, украінскай і італьянскай -- са слоўнікам.

  • Интересы:

    Мае хобі: люблю спяваць і танцаваць; пішу апавяданні пра свой радавод; пішу вершы і песні; займаюся арганізацыяй і правядзеннем імпрэз на беларускай мове, у тым ліку беларускіх вяселляў з захаваннем этнаграфічных асаблівасцяў. Люблю вандроўкі, кантакты з самымі разнастайнымі людзьмі, работу. Умею афармляць прычоскі, накладваць макіяж і навучаю гэтаму другіх. Захоўваю здаровы лад жыцця, прапагандую валеалогію; люблю плаванне, настольны тэніс. хвотна займаюся хатнімі справамі, люблю гатаваць, шыць, рабіць закаткі. Вельмі люблю тэатр, рэжысёрскую, сцэнарную і акторскую работу, займаюся ажыццяўленнем праекта “Студэнцкі псіхалагічны тэатр мініяцюр Школы асобаснага росту “ШАР”. А самае галоўнае хобі – я люблю любіць, любіць усё і ўсіх, што мяне акружае.

Опыт работы и образование

  • БГУ'76
  • Филологический
  • Школа № 2'71
  • Класс: а
  • Беларусь, Дятлово

Фотографии

    Людмила охотно делится своими фотографиями. На данный момент она загрузила в сеть 513 снимка. Ниже представлены некоторые из них (но на самом деле их значительно больше).

  • Людмила Дицевич фотография #1

    Одна из последних фотографий, загруженная Людмилой Дицевич

  • А вот ещё снимки:

  • Людмила Дицевич фотография #2
  • Людмила Дицевич фотография #3
  • Людмила Дицевич фотография #4
  • Людмила Дицевич фотография #5
  • Людмила Дицевич фотография #6
  • Людмила Дицевич фотография #7
  • Людмила Дицевич фотография #8
  • Людмила Дицевич фотография #9
  • Людмила Дицевич фотография #10
  • Людмила Дицевич фотография #11
  • Людмила Дицевич фотография #12
  • Людмила Дицевич фотография #13
  • Людмила Дицевич фотография #14
  • Людмила Дицевич фотография #15
  • Людмила Дицевич фотография #16
  • Людмила Дицевич фотография #17
  • Людмила Дицевич фотография #18
  • Людмила Дицевич фотография #19
  • Людмила Дицевич фотография #20
  • Людмила Дицевич фотография #21