На этой странице анализируются те данные, которые Писатели сделал общедоступными. Сейчас найдена такая информация о Писатели Гродно. Возможно, когда-нибудь он расскажет про себя немного больше.
5 лет 8 месяцев 5 дней назад
Наша пісьменніцкая арганізацыя створана ў снежні 2005 года. На сѐнняшні дзень налічвае 42 члены. Сярод іх –паэты, празаікі, дзіцячыя пісьменнікі, публіцысты, краязнаўцы, літаратуразнаўцы і крытыкі. Кожны мае ад 2 да 20 выдадзеных аўтарскіх кніг, шмат публікацый уперыядычным друку і ў Інтэрнэце на рускай і беларускай мовах. ГАА “СПБ” месціцца ў пакоі № 39 па вуліцы Савецкая, 31 г. Гродна, кіруецца агульным Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі, а ў творчасці – ступенню ўласнага таленту. Кірункамі дзейнасці пісьменнікаў Гродзеншчыны з’яўляюцца: арганізацыя выступленняў перад насельніцтвам горада і вобласці з мэтай папулярызацыі літаратурнай творчасці, правядзенне прэзентацый новых кніг, аўтарскіх вечарын; літаратурная праца з таленавітай моладдзю; удзел у мерапрыемствах, прысвечаных памятным літаратурным датам; паездкі па літаратурных мясцінах, цеснае супрацоўніцтва з установамі адукацыі і культуры, працоўнымі, ветэранскімі і грамадскімі арганізацыямі вобласці. Мэты і задачы гродзенскіх пісьменнікаў самыя гуманныя і патрыятычныя, але ні ў якім разе не запалітызаваныя – стварыць у літаратуры вобраз цудоўнага Прынѐманскага краю, адлюстраваць падзеі і з’явы, якія адбываліся і адбываюцца тут; паказаць сучаснага чалавека, яго асобаснае станаўленне і суадносіны з акаляючым светам рэальна, змястоўна, філасофскі, праўдзіва, на добрым мастацкім узроўні. Мяркуем, што ў нашых пісьменнікаў ѐсць усе шансы для гэтага: і талент, і жаданне, і падтрымка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, гарадскіх і раѐнных уладаў, а галоўнае – Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Спіс членаў Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, больш падрабязныя звесткі пра іх і ўласныя творы вы зможаце знайсці на старонцы “Члены СПБ”