На этой странице анализируются те данные, которые Зьміцер сделал общедоступными. Сейчас найдена такая информация о Зьміцере Кузьняцоў. Возможно, когда-нибудь он расскажет про себя немного больше.
16 лет 24 дня назад
Жыццё на дзесяць адсоткаў складаецца з таго, што вы ў ёй робіце, а на дзевяноста - з таго, як вы яе прымаеце.
Самерсэт Моэм
***
Што б я адчула, калі б заснула і раптам прачнулася на «рускіх горках»?
Ну, напэўна, перш за ўсё - што трапіла ў нейкую пастку, што мне страшна, што мяне ванітуе, што я хачу ўцячы адсюль. Аднак калі паверыць у тое, што рэйкі - гэта і ёсць мой лёс, а вагончыкам рухае Бог, дык кашмар стане захапленнем. «Рускія горкі» надзейна і асцярожна даставяць цябе ў пункт прызначэння, а пакуль падарожжа доўжыцца, глядзі па баках, лямантуй ад захаплення.
Паўла Каэльё
***
Ведаеце, гэты свет не кіруецца законамі, напісанымі на паперы. Ён кіруецца людзьмі. Аднымі ў адпаведнасці з законам, іншымі - не. Ад кожнага чалавека залежыць, якім будзе яго свет, як ён яго зробіць. А яшчэ вам патрэбна плойма шанцавання, каб хто-небудзь іншы не ператварыў ваша жыццё ў пекла. І ўсё не так проста, як нас вучылі ў пачатковай школе, але ўсё ж добра мець цвёрдыя перакананні і прытрымлівацца іх у шлюбе, у злачынстве, у вайне, усюды і заўсёды. Я ўсё сапсаваў, гэтак жа як Полі і Сэм. Мы хацелі жыць лепей, але ў рэшце рэшт патрапілі значна горш, чым астатнія. Ведаеце, я думаю, што ва ўсім трэба ведаць
меру. Так, меру, вось добрае слова. Той, хто хоча занадта шмат, рызыкуе страціць абсалютна ўсё. Праўда той, хто занадта мала хоча ад жыцця, можа наогул нічога не атрымаць ...
Tomas Angelo, Mafia
***
Жыццё не мае сэнсу. Сэнс - гэта заўсёды няволя. Сэнс - гэта цьвёрдыя рамкі, у якія мы заганяем адзін аднаго. Кажам - сэнс у грошах. Гаворым - сэнс у каханьні. Гаворым сэнс - у веры. Але ўсё гэта - толькі рамкі. У жыцьці няма сэнсу - і гэта вышэйшы сэнс і вышэйшая каштоўнасьць. У жыцьці няма фіналу, да якога ты абавязаны прыйсьці, - і гэта важней тысячы прыдуманых сэнсаў ...